Віншаванне народнай артыстцы Беларусі Валянціне Гаявой
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Беларусі Валянціну Гаявую.
"Ваша творчасць узбагаціла айчыннае мастацтва новымі тэмамі і вобразамі, стала фундаментам для фарміравання адметнай стылістыкі нацыянальнага танца. Дзякуючы ўнікальным аўтарскім праграмам адраджаюцца нашы народныя традыцыі, атрымліваюць новае жыццё фальклорныя матывы", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што менавіта пад кіраўніцтвам Валянціны Гаявой Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль "Харошкі" дасягнуў прафесійных вышынь і стаў сапраўднай візітнай карткай беларускай культуры.
Прэзідэнт пажадаў народнай артыстцы моцнага здароўя і далейшых творчых поспехаў.