Віншаванне народнай артыстцы Беларусі Настассі Масквіной

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Настассю Масквіну з юбілеем.

    "Ваш яркі талент, шчырасць і непаўторнае абаянне набылі любоў і павагу шматлікіх паклоннікаў мастацтва ў нашай краіне і за яе межамі, - гаворыцца ў віншаванні. - Асаблівай ацэнкі заслугоўвае Ваша педагагічная дзейнасць. Сваімі сакрэтамі майстэрства і каштоўным вопытам Вы шчодра дзеліцеся з падрастаючым пакаленнем, выхоўваеце будучых зорак беларускай оперы".

    Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што артыстка і ў далейшым будзе гэтак жа самааддана служыць беларускай культуры і захоўваць лепшыя традыцыі айчыннай вакальнай школы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Настассі Масквіной моцнага здароўя, невычэрпнай творчай энергіі, шчасця і дабрабыту.