Віншаванне народнай артыстцы Беларусі Марыі Захарэвіч

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Марыю Захарэвіч з юбілеем.

    "Вы па праву належаце да плеяды выдатных дзеячаў айчыннай культуры, чыя творчасць прайшла выпрабаванне часам і стала эталонам прафесійнага майстэрства, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Усё ваша жыццё непарыўна звязана з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы. Спектаклі з Вашым удзелам заваявалі шчырую любоў і ўдзячнасць некалькіх пакаленняў гледачоў. Сёння Вы захоўваеце назапашаныя часам лепшыя тэатральныя традыцыі і паспяхова перадаяце свой багаты вопыт таленавітай моладзі".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Марыі Захарэвіч моцнага здароўя, вялікага творчага натхнення, шчасця і дабрабыту.