Віншаванне народнай артыстцы Беларусі Людміле Лаўрыновіч

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Беларусі Людмілу Лаўрыновіч.

    "Ваш жыццёвы шлях - прыклад дасягнення вяршынь акцёрскага майстэрства і самаадданага служэння мастацтву, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. - Больш за 50 гадоў на сцэне Гомельскага абласнога драматычнага тэатра Вы дорыце ўдзячным паклоннікам радасць і добры настрой".

    У віншаванні гаворыцца, што высокі прафесіяналізм, цікавы рэпертуар, яркае і самабытнае выкананне разнастайных роляў прынеслі Людміле Лаўрыновіч заслужанае прызнанне і вялікую любоў гледача.

    Прэзідэнт упэўнены, што яе плённая праца і ў далейшым будзе садзейнічаць захаванню лепшых традыцый нацыянальнага тэатральнага мастацтва.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў артыстцы моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, новых цікавых праектаў, шчасця і дабрабыту.