Віншаванне народнай артыстцы Беларусі Людміле Бржазоўскай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Людмілу Бржазоўскую з юбілеем.
"Вялікі талент, працаздольнасць, надзвычайна шырокі рэпертуар па праву ўзнеслі Вас да вяршынь поспеху і прызнання. Вытанчаная прыгажосць створаных Вамі вобразаў - эталон для класічнага і сучаснага балетнага мастацтва", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што шматгадовая дзейнасць артысткі на карысць айчыннай культуры з'яўляецца яркай старонкай у гісторыі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра Беларусі. "Сёння Вы дзеліцеся з падрастаючым пакаленнем сваім набытым вопытам, дапамагаеце дасягнуць высокага прафесіяналізму маладым талентам", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Людміле Бржазоўскай моцнага здароўя, натхнення, шчасця і дабрабыту.