Віншаванне народнай артыстцы Беларусі Алене Цяльковай

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Алену Цялькову з днём нараджэння.

    "Ваша шматгадовая плённая дзейнасць з'яўляецца яркай старонкай у гісторыі заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнай групы "Купалінка", - гаворыцца ў віншаванні. - Вы ўнеслі значны ўклад у адраджэнне і развіццё традыцыйнай музычнай культуры беларускага народа. Стварылі ўнікальныя праекты з багатай палітрай песеннага мастацтва, якія прывабліваюць слухачоў душэўнай адкрытасцю і сілай пачуццяў".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Алене Цяльковай моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.