Віншаванне народнаму мастаку Беларусі Маю Данцыгу

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Мая Данцыга з 85-годдзем.

    "Ваша імя як аднаго з вядучых майстроў станковага і манументальнага жывапісу добра вядома не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Сваёй няспыннай працай вы ўнеслі значны ўклад у развіццё і папулярызацыю сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Маю Данцыгу моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.