Віншаванне народнаму мастаку Беларусі Льву Гумілеўскаму
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Льва Гумілеўскага з 90-годдзем.
"Вашы творы па праву ўваходзяць у залаты фонд айчыннай культуры. Дзякуючы яскраву таленту і высокаму майстэрству Вы пакінулі незабыўны след у беларускай гісторыі, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - З'яўляючыся адным з найлепшых прадстаўнікоў нацыянальнай акадэмічнай школы скульптуры, Вы прыклалі шмат намаганняў, каб захаваць для нашчадкаў імёны многіх вядомых дзеячаў нашай зямлі".
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што творчая дзейнасць Льва Гумілеўскага яшчэ доўгія гады будзе знаходзіць жывы водгук у сэрцах аматараў манументальнага мастацтва і садзейнічаць яго развіццю.