Віншаванне народнаму мастаку Беларусі Георгію Паплаўскаму з 85-гадовым юбілеем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Георгія Паплаўскага з 85-гадовым юбілеем.

    "Вы ўнеслі значны ўклад у развіццё і ўзбагачэнне традыцый станковай і кніжнай графікі. Дзякуючы Вашаму яркаму таленту нарадзіліся сапраўдныя шэдэўры, якія заваявалі прызнанне ў Беларусі і за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што як адзін з прызнаных лідараў нацыянальнай школы графікі Георгій Паплаўскі выхаваў некалькі пакаленняў мастакоў, імёны якіх з'яўляюцца гордасцю айчыннага выяўленчага мастацтва. Прэзідэнт пажадаў юбіляру, каб і ў далейшым яго шматгранная дзейнасць і актыўная грамадзянская пазіцыя былі добрым прыкладам для таленавітай моладзі.