Віншаванне народнаму мастаку Беларусі Барысу Герлавану

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 80-годдзем народнага мастака Беларусі Барыса Герлавана.

    "Вы ўнеслі важкі ўклад у захаванне, развіццё і папулярызацыю лепшых традыцый айчыннай культуры. Дзякуючы Вашаму таленту людзі розных пакаленняў у Беларусі і за яе межамі адкрываюць для сябе каштоўнасць і значнасць тэатральнага мастацтва", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўсе работы мастака вызначаюцца ўнікальным аўтарскім почыркам, арыгінальнай задумай, бездакорным густам.

    "Вы дапамагаеце адоранай моладзі дасягнуць прафесійных вяршынь. Ваша плённая творчая і грамадская дзейнасць з'яўляецца ўзорам служэння нацыянальнай культуры і сваёй краіне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.