Віншаванне народнаму артысту СССР Юрыю Саломіну
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Юрыя Саломіна з 85-годдзем.
"Дзякуючы яркаму таленту і выключнай індывідуальнасці вы стварылі незабыўныя мастацкія вобразы ў тэатры і кіно, заваявалі прызнанне сярод прафесіяналаў і шматмільённай глядацкай аўдыторыі, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што ваша шматгранная дзейнасць будзе і ў далейшым садзейнічаць умацаванню дружбы і культурнага супрацоўніцтва паміж нашымі народамі".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Юрыю Саломіну доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя, шчасця і дабрабыту.