Віншаванне народнаму артысту СССР Уладзіміру Васільеву

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Уладзіміра Васільева з юбілеем.

    "Валодаючы выразнай пластыкай, яркім драматычным талентам, дзіўнай музыкальнасцю, Вы ўвасобілі ў сваім майстэрстве вышэйшыя дасягненні класічнага балета. За гады работы на сцэне Вялікага тэатра Вамі створана шмат незабыўных роляў, якія па праву ўвайшлі ў скарбніцу рускай балетнай школы", - адзначаецца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру моцнага здароўя, натхнення, смелых ідэй і новых творчых поспехаў.