Віншаванне народнаму артысту СССР Уладзіміру Этушу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 95-годдзем народнага артыста СССР Уладзіміра Этуша.

    "Ваш жыццёвы шлях - прыклад дасягнення вяршынь акцёрскага майстэрства і адданага служэння мастацтву. Яркія і запамінальныя вобразы, створаныя Вамі ў тэатры і кіно, прынеслі Вам заслужаную павагу прафесіяналаў і шчырую любоў гледачоў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі высока цэняць творчую і педагагічную дзейнасць артыста, якая садзейнічае ўмацаванню культурных сувязей паміж брацкімі народамі дзвюх краін.