Віншаванне народнаму артысту СССР Армену Джыгарханяну
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Армена Джыгарханяна з 85-годдзем.
"Шматгранны талент, адданасць справе і мэтанакіраванасць далі Вам магчымасць дасягнуць вышынь прафесійнага майстэрства, поўнасцю рэалізаваць творчы патэнцыял. Вамі створаны сотні роляў, кожная з якіх вызначаецца неверагоднай харызмай і велізарнай энергіяй", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Армену Джыгарханяну, каб яго дзейнасць і ў далейшым дарыла радасць паклоннікам і садзейнічала ўмацаванню беларуска-расійскіх культурных сувязей. Прэзідэнт таксама пажадаў яму здароўя, даўгалецця і дабрабыту.