Віншаванне народнаму артысту СССР Алегу Табакову з юбілеем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Алега Табакова з юбілеем.

    "На працягу многіх гадоў Вы ўносіце вялікі ўклад у развіццё тэатра і кіно як таленавіты акцёр, рэжысёр і педагог, - гаворыцца ў віншаванні. - У Беларусі Ваша творчасць карыстаецца глыбокай павагай прафесіяналаў і прызнаннем публікі".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру жыццёвага і творчага даўгалецця, здароўя, поспехаў, новых роляў і пастановак, шчасця і дабрабыту.