Віншаванне народнаму артысту РСФСР Валянціну Гафту
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Валянціна Гафта з 85-гадовым юбілеем.
"Ваш творчы шлях - дастойны прыклад адданасці прафесіі і беззапаветнага служэння высокім ідэалам мастацтва", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Валянцін Гафт з поспехам рэалізаваў сябе як цудоўны акцёр і рэжысёр, майстар паэтычнага слова. "Упэўнены, Ваша дзейнасць будзе і далей радаваць мільёны гледачоў розных пакаленняў, садзейнічаць умацаванню беларуска-расійскага культурнага супрацоўніцтва", - падкрэсліў Прэзідэнт.