Віншаванне народнаму артысту РСФСР Уладзіміру Шаінскаму

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў  народнага артыста РСФСР Уладзіміра Шаінскага з 90-гадовым юбілеем.

    "Ваша творчаць нязменна карыстаецца папулярнасцю ў шырокай аўдыторыі. Многія пакаленні слухачоў выраслі на Вашых песнях, бо  яны выхоўваюць лепшыя чалавечыя якасці, вучаць любіць жыццё і  цаніць тое лепшае, што ёсць у свеце", - гаворыцца ў віншаванні.

    У Беларусі добра ведаюць творы Уладзіміра Шаінскага, якія  заслужана ўвайшлі ў скарбніцу савецкага і расійскага музычнага мастацтва, сказаў Кіраўнік дзяржавы.