Віншаванне народнаму артысту РСФСР Станіславу Любшыну
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Станіслава Любшына з юбілеем.
"Ваша творчая дзейнасць - прыклад вернасці сапраўдным ідэалам і лепшым традыцыям савецкай школы мастацтва. У Беларусі Вас ведаюць і любяць як выдатнага акцёра, які стварыў цэлую галерэю незабыўных вобразаў і чалавечых характараў, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што Вашы талент, мудрасць, высокі аўтарытэт і ў далейшым будуць садзейнічаць умацаванню беларуска-расійскіх культурных сувязей".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Станіславу Любшыну даўгалецця, моцнага здароўя і дабрабыту.