Віншаванне народнаму артысту РСФСР Міхаілу Дзяржавіну з 80-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Міхаіла Дзяржавіна з 80-годдзем.

    "За гады творчай дзейнасці Вы сыгралі нямала яркіх роляў на сцэне і кінаэкране. Уменне ствараць выразныя, запамінальныя вобразы здабыло Вам шчырую любоў мільёнаў гледачоў і прызнанне калег", - гаворыцца ў віншаванні.

    "У Беларусі Вас ведаюць і цэняць як адоранага, захопленага любімай справай акцёра, які паспяхова працуе ў розных жанрах", - адзначыў Прэзідэнт.