Віншаванне народнаму артысту РСФСР Мікалаю Губенку з 75-годдзем

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Мікалая Губенку з 75-годдзем.

    "Вас ведаюць і цэняць як адоранага і захопленага любімай справай рэжысёра тэатра і кіно, акцёра, сцэнарыста, дзяржаўнага і палітычнага дзеяча. Дзякуючы Вашай творчай і жыццёвай энергіі, удумліваму стаўленню да праводзімай работы тэатр "Садружнасць акцёраў Таганкі" нязменна пакарае публіку цікавымі праектамі і пастаноўкамі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    "Няхай Ваша шматгранная дзейнасць і ў далейшым прыносіць людзям радасць, садзейнічае ўмацаванню супрацоўніцтва ў сферы культуры паміж нашымі краінамі", - гаворыцца ў віншаванні.