Віншаванне народнаму артысту РСФСР Льву Лешчанку з юбілеем

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Льва Лешчанку з юбілеем.

    "Вы па праву належаце да ліку яркіх эстрадных выканаўцаў, чыя творчасць прайшла выпрабаванне часам і прадаўжае служыць эталонам прафесійнага майстэрства. Ваш дзіўны па прыгажосці голас, унікальная манера выканання, жыццесцвярджальная сіла і сапраўдны гуманізм заваявалі сэрцы шматлікіх паклоннікаў розных пакаленняў і краін", - гаворыцца ў віншаванні. 

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што талент і багаты вопыт Льва Лешчанкі будуць і ў далейшым служыць ўзбагачэнню сучаснага мастацтва, а адданасць любімай справе стане прыкладам для маладых артыстаў.