Віншаванне народнаму артысту РСФСР Льву Лешчанку
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Льва Лешчанку з юбілеем.
"Дараваныя прыроднай унікальны талент і артыстычнае абаянне, працавітасць і бязмежная адданасць мастацтву далі вам магчымасць узысці на вяршыню музычнага Алімпу", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што творы, якія выконвае Леў Лешчанка, сталі класікай савецкай і расійскай эстрады, на працягу многіх гадоў дораць яркія і цёплыя эмоцыі, знаходзяць водгук у сэрцах мільёнаў адданых паклоннікаў.
"Беларуская публіка высока цэніць Вашу творчасць і з нецярпеннем чакае сустрэчы з любімым артыстам. Жадаю Вам моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, шчасця і дабрабыту", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.