Віншаванне народнаму артысту РСФСР Андрэю Канчалоўскаму

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Андрэя Канчалоўскага з 85-годдзем. 

    "На працягу доўгіх гадоў вы аддана служыце мастацтву і любімай справе. Вам удалося стварыць мноства яркіх вобразаў і цэлую галерэю незабыўных кінематаграфічных твораў, - гаворыцца ў віншаванні. - Рэалізаваныя вамі праекты раскрываюць шырыню чалавечай душы, фарміруюць шчырыя пачуцці любові да Радзімы і павагі да бліжняга".

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што актыўная жыццёвая пазіцыя і нястомная творчая праца Андрэя Канчалоўскага будуць і ў далейшым служыць узбагачэнню культур Беларусі і Расіі, аб'ядноўваць людзей розных пакаленняў, дарыць радасць і добры настрой.

    Прэзідэнт пажадаў народнаму артысту здароўя, бадзёрасці духу і новых творчых поспехаў.