Віншаванне народнаму артысту РСФСР Аляксандру Збруеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Аляксандра Збруева з днём нараджэння.

    "Вы адносіцеся да ліку яркіх акцёраў сучаснасці, чые талент і працавітасць прайшлі выпрабаванне часам і сталі эталонам прафесійнага майстэрства. Кожная Ваша роля - гэта спалучэнне высакароднасці, сапраўднай мужнасці і інтэлігентнасці", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што бліскучыя работы Аляксандра Збруева заслужылі прызнанне і шчырую любоў гледачоў розных пакаленняў.