Віншаванне народнаму артысту РСФСР Аляксандру Збруеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Аляксандра Збруева з 80-годдзем.

    "За гады актыўнай і плённай працы вамі створана вялікая колькасць яркіх мастацкіх вобразаў, якія нязменна прывабліваюць шчырасцю, глыбінёй характару і жыццялюбствам", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што высокае прафесійнае майстэрства і абаянне дазволілі Аляксандру Збруеву стаць адным з самых любімых акцёраў не толькі ў Расіі, але і за яе межамі.

    "У Беларусі добра ведаюць і любяць вашу творчасць, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Упэўнены, што свой талент і натхненне вы і ў далейшым будзеце шчодра дарыць шматлікім паклоннікам".