Віншаванне народнаму артысту РСФСР Аляксандру Міхайлаву

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Аляксандра Міхайлава з 70-годдзем.

    "Сыграныя Вамі ролі сталі класікай савецкага і расійскага мастацтва, заваявалі прызнанне і любоў публікі. Няхай Ваша праца яшчэ доўгія гады прыносіць радасць шматлікім паклоннікам, садзейнічаючы развіццю культурных сувязей паміж нашымі народамі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў артысту здароўя, натхнення, творчых поспехаў і перамог, шчасця і дабрабыту.