Віншаванне народнаму артысту Расіі Мікалаю Растаргуеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Мікалая Растаргуева з 65-годдзем.

    "Вялікі талент, непаўторная манера выканання і дзіўная ўнутраная энергія далі Вам магчымасць дасягнуць прафесійных вышынь, заваяваць шчырую любоў публікі, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Ваша творчасць блізкая і зразумелая слухачам розных пакаленняў. Яна займае асаблівае месца на эстрадзе, дорыць пазітыўныя эмоцыі і пакідае незабыўнае ўражанне".

    "Няхай Ваша плённая дзейнасць і ў далейшым прыносіць людзям радасць, садзейнічае ўмацаванню супрацоўніцтва ў сферы культуры паміж нашымі краінамі", - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.