Віншаванне народнаму артысту Расійскай Федэрацыі Мікалаю Бурляеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Мікалая Бурляева з 75-гадовым юбілеем.

    "У Беларусі Вас ведаюць і любяць як паспяховага акцёра, сцэнарыста, рэжысёра і грамадскага дзеяча, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Прыродны талент і невычэрпная энергія далі магчымасць Вам стварыць вялікую колькасць яркіх мастацкіх вобразаў, якія нязменна прывабліваюць шчырасцю і глыбінёй".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што творчасць Мікалая Бурляева і ў далейшым будзе садзейнічаць захаванню гуманістычных каштоўнасцей і ўмацаванню культурных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй.