Віншаванне народнаму артысту Расіі Станіславу Гаварухіну з 80-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Станіслава Гаварухіна з 80-годдзем.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі Станіслава Гаварухіна ведаюць і цэняць як таленавітага кінарэжысёра, акцёра, сцэнарыста, выдатнага грамадскага і палітычнага дзеяча.
"У сваёй творчасці Вы не пакідаеце без увагі самыя вострыя тэмы сучаснасці, выказваеце прынцыповую грамадзянскую і маральна-этычную пазіцыю. Высокі прафесіяналізм, вернасць прызванню, уменне ўбачыць і падтрымаць сапраўдны талент здабылі Вам аўтарытэт і павагу", - гаворыцца ў віншаванні.
"Упэўнены, Ваша плённая дзейнасць і ў далейшым будзе садзейнічаць развіццю і ўмацаванню культурных сувязей паміж народамі Беларусі і Расіі", - падкрэсліў Прэзідэнт.