Віншаванне народнаму артысту Расійскай Федэрацыі Леаніду Якубовічу

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Леаніда Якубовіча з 70-годдзем.

    "Яркі талент тэлевядучага і высокі прафесіяналізм здабылі Вам любоў шматмільённай аўдыторыі гледачоў", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Няхай і ў далейшым Ваша шматгранная творчая дзейнасць дорыць людзям радасць, нясе ўпэўненасць і спакой у кожны дом, служыць умацаванню дружбы і міжкультурнага супрацоўніцтва беларусаў і расіян", - пажадаў Прэзідэнт юбіляру.