Віншаванне народнаму артысту Расійскай Федэрацыі Юрыю Антонаву 

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Юрыя Антонава з 70-годдзем.

    "Мы з гордасцю адзначаем, што Ваш творчы лёс непарыўна звязаны з беларускай зямлёй, дзе Вы зрабілі першыя крокі на вяршыню музычнага Алімпа. Мы высока цэнім Ваш уклад ва ўмацаванне і развіццё дружбы і культурных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру здароўя, невычэрпнай энергіі і натхнення.