Віншаванне народнаму артысту Расіі Юрыю Нікалаеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Юрыя Нікалаева з 75-годдзем.

    "Яркі талент, бліскучае акцёрскае майстэрства, велізарны творчы і жыццёвы вопыт прынеслі Вам усенародную вядомасць і любоў гледачоў, - гаворыцца ў віншаванні. - За гады плённай дзейнасці Вамі рэалізавана мноства непаўторных праектаў, на тэлеперадачах з Вашым удзелам вырасла не адно пакаленне беларусаў".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Юрыю Нікалаеву добрага здароўя, сілы духу і даўгалецця. "Няхай Ваша работа і ў далейшым прыносіць людзям радасць, садзейнічае ўмацаванню дружбы і культурных сувязей паміж нашымі краінамі", - дадаў Прэзідэнт.