Віншаванне народнаму артысту Расіі Вячаславу Дабрыніну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Вячаслава Дабрыніна з 75-годдзем.

    "Вы стварылі мноства цудоўных твораў, якія сталі класікай музычнай эстрады. Шматгранны талент кампазітара і выканаўцы, невычэрпная творчая энергія атрымалі заслужанае народнае прызнанне і павагу калег не толькі ў Расіі, але і далёка за яе межамі, - гаворыцца ў віншаванні. - У Беларусі Вас ведаюць і цэняць як чалавека, які захоплены любімай справай і нястомна імкнецца да пакарэння новых прафесійных вяршынь".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Вячаславу Дабрыніну добрага здароўя, натхнення, шчасця і дабрабыту.