Віншаванне народнаму артысту Расіі Вячаславу Дабрыніну з 70-гадовым юбілеем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Вячаслава Дабрыніна з 70-гадовым юбілеем.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на беларускай зямлі Вячаслава Дабрыніна ведаюць і цэняць як таленавітага эстраднага артыста і кампазітара. "За гады творчай дзейнасці Вы стварылі нямала яркіх шлягераў, якія атрымалі шырокую папулярнасць у слухачоў і прафесіяналаў, сталі дастойным прыкладам музычнай творчасці для маладых талентаў", - гаворыцца ў віншаванні.