Віншаванне народнаму артысту Расіі Уладзіміру Мяньшову

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Уладзіміра Мяньшова з 75-годдзем.

    "Вашы дасягненні як выдатнага акцёра, рэжысёра і сцэнарыста сталі неад'емнай часткай сусветнай культуры, - адзначаецца ў віншаванні. - Сваёй творчасцю Вы нястомна прапагандуеце патрыятычныя і гуманістычныя ідэалы, так неабходныя ў сучасным, хутка зменлівым свеце. У Беларусі Вас асабліва цэняць за прынцыповую пазіцыю ў пытаннях духоўнасці кінамастацтва, якая служыць арыенцірам для падрастаючых пакаленняў гледачоў і маладых артыстаў».