Віншаванне народнаму артысту Расіі Уладзіміру Машкову

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Уладзіміра Машкова з 60-годдзем.

    "Дзякуючы высокаму прафесіяналізму, шчырай захопленасці любімай справай, самабытнаму і шматграннаму таленту Вы заслужылі прызнанне публікі і калег, - гаворыцца ў віншаванні. - Асобную павагу выклікаюць Вашы цвёрдая грамадзянская пазіцыя, пачуццё адданасці роднай краіне, яе духоўным і культурным каштоўнасцям".

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што сваёй дзейнасцю народны артыст і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню дружбы паміж народамі Беларусі і Расіі.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Машкову добрага здароўя, шчасця і новых творчых здзяйсненняў.