Віншаванне народнаму артысту Расіі Уладзіміру Хаціненку

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Хаціненку з днём нараджэння. 

    "Індывідуальны рэжысёрскі почырк, адданасць справе і мэтанакіраванасць далі магчымасць вам стварыць мноства яркіх работ, унесці важкі ўклад у развіццё сучаснага кінематографа. Упэўнены, што ваша шматгранная дзейнасць і ў далейшым будзе служыць умацаванню культурных сувязей Беларусі і Расіі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Хаціненку моцнага здароўя, новых поспехаў, шчасця і дабрабыту.