Віншаванне народнаму артысту Расіі Уладзіміру Бортку
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Уладзіміра Бортку з 75-годдзем.
"Вас ведаюць і цэняць як захопленага любімай справай рэжысёра, таленавітага сцэнарыста, прадзюсара і патрыятычны настроенага палітычнага дзеяча. Вамі створана мноства вобразаў і ўнікальных твораў, якія запалі ў сэрца гледачу непаўторнай індывідуальнасцю, шчырасцю, выразнасцю і тонкім гумарам", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў артысту добрага здароўя, невычэрпнай энергіі, творчага натхнення, шчасця і дабрабыту. "Няхай Ваша шматгранная дзейнасць і ў далейшым прыносіць людзям радасць, садзейнічае выхаванню падрастаючых пакаленняў, умацаванню супрацоўніцтва ў сферы культуры паміж нашымі краінамі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.