Віншаванне народнаму артысту Расіі Паўлу Чухраю з 70-годдзем

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Паўла Чухрая з 70-годдзем.

    "Ваш шматгранны талент і высокі прафесіяналізм заваявалі шырокае прызнанне не толькі ў Расіі, але і далёка за яе межамі і па заслугах адзначаны міжнароднымі ўзнагародамі. У Беларусі таксама добра ведаюць і любяць Вашу творчасць", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што Павел Чухрай і ў далейшым будзе радаваць гледачоў сваімі работамі і садзейнічаць умацаванню культурнага супрацоўніцтва паміж брацкімі народамі Беларусі і Расіі.