Віншаванне народнаму артысту Расіі Паўлу Чухраю

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Паўла Чухрая з 75-годдзем.

    "Ваша багатая творчая спадчына з'яўляецца прыкладам адданага служэння кінамастацтву. Вялікі талент, тонкі густ, непаўторны аўтарскі почырк заслужылі прызнанне прафесіяналаў і гледачоў не толькі ў Расіі, але і далёка за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі Паўла Чухрая ведаюць і любяць як аднаго з самых вядомых рэжысёраў сучаснасці, чыя творчасць - неацэнны ўклад у развіццё культурных сувязей паміж дзвюма краінамі.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў Паўлу Чухраю доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя і дабрабыту.