Віншаванне народнаму артысту Расіі, народнаму артысту Украіны Уладзіміру Бартко

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 70-гадовым юбілеем народнага артыста Расіі, народнага артыста Украіны Уладзіміра Бартко.

    Выдатны кінарэжысёр і сцэнарыст, непераўзыдзены майстар экранізацыі літаратурных твораў, Уладзімір Бартко валодае яркім талентам і індывідуальным смелым поглядам мастака, ён заваяваў аўтарытэт сярод прафесіяналаў і заслужыў прызнанне па ўсім свеце, гаворыцца ў віншаванні.

    "У Беларусі высока цэняць Вашу творчасць. Няхай яна і ў далейшым садзейнічае ўмацаванню культурных сувязей паміж нашымі брацкімі народамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.