Віншаванне народнаму артысту Расіі Міхаілу Турэцкаму
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Міхаіла Турэцкага з 60-годдзем.
"Унікальны талент, высокае майстэрства і надзвычайная энергетыка далі магчымасць Вам дабіцца поспеху і заваяваць сэрцы мільёнаў адданых паклоннікаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Міхаіл Турэцкі, развіваючы ў сваёй творчасці тэму захавання гістарычнай памяці, выхоўвае ў падрастаючага пакалення пачуццё гонару за бессмяротны подзвіг савецкага народа-пераможцы і павагу да яго вялікай духоўнай спадчыны.
"На беларускай зямлі, радзіме Вашых продкаў, заўсёды з нецярпеннем чакаюць сустрэчы з любімым артыстам", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Міхаілу Турэцкаму добрага здароўя, поспехаў у рэалізацыі ўсіх планаў, шчасця і дабрабыту.