Віншаванне народнаму артысту Расіі Канстанціну Хабенскаму

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Канстанціна Хабенскага з юбілеем.

    "Сваёй няспыннай творчай дзейнасцю Вы здабылі любоў шматлікіх паклоннікаў па ўсім свеце і высокі аўтарытэт сярод прафесіяналаў, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Асобных слоў удзячнасці заслугоўваюць створаныя Вамі дабрачынныя праекты, накіраваныя на рэалізацыю прынцыпаў гуманнасці і міласэрнасці ў сучасным грамадстве".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў артысту здароўя, доўгіх гадоў жыцця, натхнення і новых цікавых роляў.