Віншаванне народнаму артысту Расіі Ільі Рэзніку

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Ілью Рэзніка з 85-годдзем.

    "Выключны талент і творчая індывідуальнасць далі магчымасць Вам заняць пачэснае месца ў плеядзе прызнаных майстроў мастацтваў. Вашы творы, напоўненыя любоўю і стваральнай энергіяй, карыстаюцца заслужаным прызнаннем у беларускай публікі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што і ў далейшым дзейнасць Ільі Рэзніка будзе садзейнічаць умацаванню дружбы і развіццю культурнага супрацоўніцтва паміж брацкімі народамі Беларусі і Расіі. 

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ільі Рэзніку добрага здароўя, шчасця і дабрабыту.