Віншаванне народнаму артысту Расіі Філіпу Кіркораву з юбілеем
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народнага артыста Расіі Філіпа Кіркорава.
"Высокае выканальніцкае майстэрства, талент і абаянне на працягу многіх гадоў знаходзяць жывы водгук у сэрцах Вашых паклоннікаў не толькі ў Расіі, але і за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі Філіпа Кіркорава ведаюць як артыста, які валодае індывідуальным творчым стылем, здольнага радаваць гледачоў запамінальнымі работамі. "Вы заўсёды з'яўляецеся жаданым госцем на фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" і іншых канцэртных пляцоўках, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Упэўнены, Вы і далей будзеце ствараць новыя яркія праекты, садзейнічаць умацаванню дружбы і культурнага супрацоўніцтва паміж народамі Расіі і Беларусі".