Віншаванне народнаму артысту Расіі Давіду Тухманаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Давіда Тухманава з 80-годдзем. 

    "Шматгранны талент і высокі прафесіяналізм далі вам магчымасць стаць адным з выдатных кампазітараў сучаснасці. Уменне знайсці шлях да сэрца слухача стала асновай для стварэння музыкі, якая з'яўляецца класікай айчыннага і сусветнага мастацтва", - гаворыцца ў віншаванні. 

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Давіду Тухманаву добрага здароўя, поспехаў, шчасця і дабрабыту. "Няхай вашы работы і ў далейшым дораць публіцы радасць і натхненне, садзейнічаюць умацаванню культурных сувязей паміж народамі Беларусі і Расіі", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.