Віншаванне народнаму артысту Расіі Арыстарху Ліванаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Арыстарха Ліванава з днём нараджэння.

    "Многія гады Вы ўносіце прыкметны ўклад у прымнажэнне традыцый савецкай і развіццё расійскай школ выканальніцкага майстэрства. У Беларусі Вас ведаюць і цэняць як адоранага і захопленага любімай справай акцёра, які падарыў кінематографу нямала запамінальных вобразаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што яскравыя работы артыста і ў далейшым будуць радаваць гледачоў, садзейнічаць развіццю культурных сувязей паміж брацкімі народамі Беларусі і Расіі.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Арыстарху Ліванаву моцнага здароўя, натхнення, невычэрпнай энергіі, шчасця і дабрабыту.