Віншаванне народнаму артысту Расіі Андрысу Ліепу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Андрыса Ліепу з днём нараджэння.

    "Прафесіяналізм, працавітасць і мэтанакіраванасць далі магчымасць Вам дасягнуць творчых вышынь і заслужыць шчырае прызнанне гледачоў. Створаныя Вамі яркія вобразы і запамінальныя пастаноўкі пакарылі сэрцы публікі, паколькі ў любімую справу Вы ўкладваеце ўсю сілу свайго таленту і натхнення", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што работа Андрыса Ліепы і ў далейшым будзе прыносіць людзям радасць, садзейнічаць умацаванню дружбы і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй.