Віншаванне народнаму артысту Расіі Аляксандру Зацэпіну
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Аляксандра Зацэпіна з 95-годдзем.
"Дзякуючы ўнікальнаму таленту кампазітара і музыканта Вы заслужылі велізарнае прызнанне публікі. Некалькі пакаленняў выраслі на створаных Вамі шматлікіх творах для мультыплікацыйных і кінафільмаў. Эстрадныя песні Вашага аўтарства дапамаглі раскрыць новыя грані таленту папулярных артыстаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі высока цэняць творчасць Аляксандра Зацэпіна. Прэзідэнт пажадаў, каб яна і ў далейшым садзейнічала ўмацаванню культурных сувязей паміж брацкімі народамі абедзвюх краін.