Віншаванне народнаму артысту Расіі Аляксандру Малініну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Аляксандра Малініна з 65-годдзем.

    "Яскравы талент, індывідуальнасць і непаўторнае вакальнае майстэрства прынеслі Вам шырокую вядомасць і велізарную любоў гледачоў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Праніклівае выкананне Аляксандрам Малінін рамансаў, песень савецкіх і расійскіх аўтараў пакарыла сэрцы мільёнаў паклоннікаў, адзначыў беларускі лідар.

    "Упэўнены, што Ваша творчасць і ў далейшым будзе дарыць публіцы радасць і добры настрой, садзейнічаць актыўнаму культурнаму дыялогу паміж народамі Беларусі і Расіі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў народнаму артысту моцнага здароўя, міру і дабрабыту.